Аналитика
13 октября 2014

У Гродне прэзентавалі “Кошт ураду”

Читать на сайте

Кіраўнік праекта – выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі і Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэту Ўладзімір Кавалкін бачыць прызначэнне сайта ў тым, каб даць беларусам набор інструмантаў, з дапамогай якіх яны могуць прасачыць, куды ідуць іх грошы, як фармуецца бюджэт краіны.  Ідэя “Кошту ўраду” была “падгледжаная” у славакаў, якія зрабілі такі праект яшчэ сем год таму.  Сёння […]

Кіраўнік праекта – выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі і Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэту Ўладзімір Кавалкін бачыць прызначэнне сайта ў тым, каб даць беларусам набор інструмантаў, з дапамогай якіх яны могуць прасачыць, куды ідуць іх грошы, як фармуецца бюджэт краіны. 

Ідэя “Кошту ўраду” была “падгледжаная” у славакаў, якія зрабілі такі праект яшчэ сем год таму. 

Сёння аналагічныя сайты працуюць у суседніх Польшчы і Ўкраіне. Беларусы таксама ахвотна засвойваюць новы рэсурс: за дзесяць месяцаў на сайце зарэгістравана каля 30 тыс. наведванняў. Што іх прываблівае?

Найперш гэта такія інтэрактыўныя рэчы, як Калькулятар, з дапамогай якога можна ўбачыць, як размярковаецца ваш заробак (якія вы заплаціце падаткі, колькі застанецца ў вас пасля ўсіх адлічэнняў на руках  г.д.).

Цікаўны карыстальнік зможа таксама “пагуляцца” са стварэннем уласнага каштарысу дзяржавы, павялічыўшы, напрыклад, выдаткі на медыцыну і зменшыўшы – на міліцыю. У выніку такіх “маніпуляцый” можна будзе ўбачыць, наколькі зменшыцца ці павялічыцца ў такім выпадку падатковая нагрузка на кожнага беларуса. 

Стваральнікі праекта распачалі весці таксама ўласны відэаблог. 

Уладзімір Кавалкін  спадзяецца, што праект “Кошт ураду” будзе і надалей карысны не толькі звыклым карыстальнікам, але і чыноўнікам. На яго думку, рух у бок адкрытасці і празрыстасці бюджэтаў рознага ўзроўню будзе толькі спрыяць фармаванню атмасферы даверу паміж грамадзянамі і людзьмі, якія знаходзяцца ля ўлады і адказваюць за размеркаванне публічных сродкаў. 

Некалькі цікавых фактаў ад “Кошту ўраду”:

– агульная дзяржаўная пазыка Беларусі складае 217 044 747 млн. руб. Гэта 23 млн. на кожнага беларуса;

– 28 міліёнаў руб. заплаціў у выглядзе розных падаткаў і адлічэнняў кожны беларус у 2013 г. на патрэбы дзяржавы; 

– 55 даляраў заплаціць дадаткова кожны беларус у выпадку павышэння падаходнага падатку на 1%.

 

Источник: http://www.t-styl.info/by/117/overview/13258/

13.10.2014

Читать на сайте

Читать далее: